Артыкулы: Бурэмскія

Бурэмскія, княжацкі род. Мяркуецца, што родапачынальнік — пінскі кн. Канстанцін Нарымонтавіч, пазбаўлены Пінска вял. князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам [1432—40]. Мабыць, ён тоесны кн. Канстанціну — паслу ў 1431 да Ягайлы ад вял. кн. Свідрыгайлы, ад якога, відаць, атрымаў маёнтак Бурэмля (адсюль прозвішча; цяпер Баромель каля г. Дубна ў Луцкім пав. Найб. вядомыя:

Міхаіл Канстанцінавіч (?—пасля 1452), сын Канстанціна Нарымонтавіча. Тытулаваўся князем Пінскім, Альшаніцкім (Альшанскім), Быніскім, зваўся таксама Курцэвічам. Валодаў маёнткамі Альшаніца і Быніск на Галіччыне. У 1452 атрымаў ад Казіміра IV прывілей на айчызныя маёнткі Бурэмля, Навасёлкі, Корсаў, Озыр (Обзыр), Стратын, Змейнец і Навасельцы на Валыні. У 1440 выступае як прыхільнік вял. кн. Свідрыгайлы, з 1442 чл. яго рады, у 1446—51 уладзімірскі стараста Свідрыгайлы. У 1443 ад польскага караля Уладзіслава ІІІ атрымаў прывілей на апеку над Унёўскім манастыром.

Фёдар (?—пасля 1464), сын Міхаіла Канстанцінавіча. Меў сыноў Сямёна, Льва і Аляксандра, якія тытулаваліся князямі Курцэвічамі і Б.

Дзмітрый Аляксандравіч (?—да 1570), сын Аляксандра Фёдаравіча. Акрамя маёнткаў на Валыні быў адным з саўладальнікаў с. Адрыжын у Пінскім пав. У 1565 выстаўляў у войска 10 коннікаў. Меў сыноў Івана і Аляксандра.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.