Артыкулы: Бутаўт

Бутаўт (у каталіцтве Генрык; каля 1346—пасля 1381), князь. Сын вял. князя літоўскага Кейстута і Біруты. Валодаў г. Дарагічын на Падляшшы. У ліп. 1365 пасля адной з ваенных выпраў не вярнуўся дадому, але з’ехаў да крыжакоў у Каралявец, дзе ахрысціўся. На думку М.Космана, з дапамогай крыжакоў Б. меркаваў захапіць уладу ў ВКЛ. Потым Б. выехаў да імператара Карла IV у Прагу, дзе пражыў рэшту жыцця. У лют. 1381 да яго збег з ВКЛ з-пад апекі Кейстута сын — Вайдут. Б. быў пахаваны ў Празе ў аўгусцінскім касцёле св. Фамы.

Літаратура:

Kosman M. Orzeł iPogoń: Zdziejówpolsko-litewskichXIV—XXw. Warszawa, 1992;

Rowell S.C. UnexpectedContacts: LithuaniansatWesternCourts, c. 1316—c. 1400 // EnglishHistoricalRewiev. 1996. № 111;

Tęgowski J. PierwszepokoleniaGiedyminowiczów. Wrocław, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.