Артыкулы: Буценас (Butėnas) Домас

Буценас (Butėnas) Домас (н. 9.4.1926, г. Чыкага, ЗША), літоўскі гісторык, архівіст. Канд. гіст. навук (1976). Нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў, якая з 1932 жыла ў Літве. Скончыў Вільнюскі ун-т (1952). У 1957—99 працаваў у Цэнтр. дзярж. гіст. архіве ЛітССР (з 1990 Архіў гісторыі Літоўскай дзяржавы), яго дырэктар у 1962—87, адначасова ў 1971—91 выкладаў у Вільнюскім ун-це. Працы па гісторыі дворнай чэлядзі ў ВКЛ у 16—17 ст., магнацкіх родаў, архівістыцы. Аўтар «Гістарычнага нарыса дзяржаўных і грамадскіх устаноў Вялікага княства Літоўскага XIII—XVIII стагоддзяў» («LietuvosDidžiosiosKunigaikštystėsvalstybinių irvisuomeninių institucijų istorijosbruožaiXIII—XVIIIamžiuje», Вільнюс, 1997). Адказны рэдактар і адзін з аўтараў даведніка па фондах Цэнтр. дзярж. гіст. архіве Літвы («Lietuvoscentriniovalstybinioistorijosarchyvofondų žinynas», Вільнюс, 1990). Склаў вопіс дакументаў фонда Сапегаў у гэтым архіве («Sapiegų giminėsdokumentai: FondoaprašasF. Nr. 1292». Vilnius, 1995). Удзельнічаў у выданні зборніка дакументаў аб заснаванні Віленскай акадэміі («Academia et universitas Vilnensis», Вільнюс, 1979; «AcademiaetUniversitasVilnensis: Vilniausuniversitetosteigimodokumentai», Вільнюс, 2004).

Творы:

Вопросы фондирования документов Великого княжества Литовского в каталоге И.Спрогиса // Материалы межреспубликанской научной конференции по источниковедению и историографии народов прибалтийских республик Союза ССР: Источниковедение. Вильнюс, 1978.

Літаратура:

Tautvaišaitė L. Istorikui ir archyvistui Domai Butėnui — 75 metai // Lietuvos istorijos metraštis, 2001 metai. Vilnius, 2002. Т. 1.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.