Артыкулы: Бухавіцкi кляштар дамінiканцаў

Бухавіцкi кляштар дамінiканцаў. Заснаваны ў 1674 пісарам дэкрэтавым ВКЛ, войскім гарадзенскім Казімірам Пухальскім у в. Бухавiчы ў Берасцейскім пав. (цяпер у Кобрынскiм р-не, Рэспубліка Беларусь). Фундуш зацверджаны соймавай канстытуцыяй 1690. Касцёл св. Дамініка ў стылi барока пабудаваны ў канцы 17 ст. Мураваны 1-нефавы храм меў прамавугольны ў плане асноўны аб’ёму, да яго з усх. боку прымыкала невял. прамавугольная апсiда з сакрысціяй. Вуглы асноўнага аб’ёму і апсіды ўмацаваны контрфорсамі. Да гал. фасада прыбудавана 2-ярусная вежа-званіца, праз якую вядзе гал. ўваход. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі, апяразаны карнізам простага профілю. Уваход фланкіруюць 2 пілоны з паўкруглымі нішамі. У 1832 кляштар зачынены. Касёл быў перароблены пад правасл. Пакроўскую царкву, надбудаваны 3-і ярус званiцы, зроблена 8-гранная вежачка над алтаром.

Літаратура:

Wołyniak [Giżycki J.M.]. Siedziba bazylianów w Torokaniach. Kraków, 1906. S. 9.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.