Артыкулы: Быстрань (Bystroń) Ян Станіслаў

Быстрань (Bystroń) Ян Станіслаў (20.10.1892, г. Кракаў—18.11.1964), польскі сацыёлаг і этнолаг. Сын Я.Быстраня. Д-р габілітаваны (1918), чл. Польскай АН (1952). У 1910—14 вучыўся у Кракаўскім ун-це, у 1912—13 — у EcolepratiqdesHautesEtudes і ў Сарбоне ў Парыжы. З 1918 прыват-дацэнт Кракаўскага ун-та, з 1919 праф. надзвычайны і заг. кафедры этналогіі і этнаграфіі Пазнанскага ун-та, з 1922 праф. звычайы. У 1925—34 заг. кафедры этналогіі і сацыялогіі Кракаўскага ун-та, у 1934—48 заг. кафедры сацыялогіі Варшаўскага ун-та, адначасова ў 1934—36 узначальваў Дэпартамент увіверсітэцкай адукацыі Мін-ва рэлігійных вызнанняў і публічнай асветы. У час 2-й сусветнай вайны быў зняволены акупантамі, прымаў удзел у тайным навучанні. Чл.-кар. Польскай акадэміі ўмельства (1933), чл. Варшаўскага навуковага т-ва (1945), Пазнанскага т-ва аматараў навук (1947), Навуковага т-ва ў Львове (1931). Даследаваў гісторыю культуры Польшчы, Рэчы Паспалітай, польскі фальклор, народную творчасць, антрапаніміку. На падставе аналізу літаратуры 16—18 ст. даў шырокую этналагічную панараму палітычнага, ваеннага, сямейнага і паўсядзённага жыцця Рэчы Паспалітай.

Творы:

Człowiek i książka. Warszawa, 1916 (3 wyd. 2003);

Nazwiska polskie. Lwów, 1927 (3 wyd. Warszawa, 1993);

Bibliografia etnografii polskiej. Kraków, 1929;

Polacy w Ziemi Świętej, Syrji i Egipcie, 1147—1914. Kraków, 1929;

Dzieje obyczajów w dawnej Polsce. Wiek XVI—XVIII. Т. 1—2. Warszawa, 1932—34 (4 wyd. Warszawa, 1993—94);

Przysłowia polskie. Kraków, 1933;

Typy ludowe J.P.Norblina. Kraków, 1934;

Tematy, które mi odradzano: Pisma etnograficzne rozproszone. Warszawa, 1980 (змешчана бібліяграфія прац Б.).

Літаратура:

Biogramy uczonych polskich. Cz. 1, z. 1. Wrocław, 1983;

Kutrzeba-Pojnarowa A. Jan Stanisław Bystroń (1892—1964) // Historycy warszawscy ostatnich dwóch stuleci. Warszawa, 1986;

Etnografowie i ludoznawcy polscy: Sylwetki, szkice biograficzne. T. 1. Kraków, 2002.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.