Артыкулы: Быстрыцкі Марцін

Быстрыцкі Марцін (3.5.1692, Мазоўша—4.2.1754), дзеяч каталіцкай царквы, матэматык. У 1710 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1722 ксёндз. Прафесар рыторыкі ў Плоцку (1723—24) і Пултуску (1724—25), філасофіі ў Полацку (1730—33), тэалогіі ў Вільні (1733—35), матэматыкі ў Вільні (1735—37), тэалогіі ў Полацку (1737—38), тэалогіі, кананічнага права і матэматыкі ў Варшаве (1738—41), прафесар схаластычнай тэалогіі і дэкан тэалагічеага факультэта Віленскай акадэміі (1741—42), прыдворны місіянер плоцкага біскупа-суфрагана Марціна Залускага (1742—44), прэфект школы (1745—47) і рэгент Папскай семінарыі (1745—49) у Браневе, прафесар матэматыкі і прэфект школы ў Гародні (1749—50), віцэ-канцлер Віленскай акадэміі, прафесар і дэкан факультэта права (1753—54). Выдаў працу «Гаспадарская геаметрыя» (далучана да яго перакладу кнігі Гора «Земянская эканомія», якая ў 1744—57 вытрымала 4 выданні).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.