Артыкулы: Бядноў, Бідноў (Беднов, Біднов) Васіль Аляксеевіч

Бядноў, Бідноў (Беднов, Біднов) Васіль Аляксеевіч [21.12(2.1).1874, с. Шырокае Херсонскага пав., цяпер у Днепрапятроўскай вобл., Украіна—1.4.1935], украінскі гісторык. Магістр (1909). Скончыў Херсонскае духоўнае вучылішча (1889), Адэскую духоўную семінарыю (1896), Кіеўскую духоўную акадэмію (1902). У 1902—03 выкладаў у Астраханскай духоўнай семінарыі, з 1903 памочнік інспектара і выкладчык Екацярынаслаўскай духоўнай семінарыі. Актыўна ўдзельнічаў у працы Екацярынаслаўскай вучонай архіўнай камісіі, у 1906—09 яе сакратар. Ініцыятар стварэння ў 1911 Екацярынаслаўскага епархіяльнага царкоўна-археалагічнага камітэта. У 1917 узначальваў у Екацярынаславе т-ва «Просвіта», пед. т-ва, укр. пед. курсы. З 1918 экстраардынарны прафесар гісторыі укр. царквы Укр. дзярж. ун-та ў Камянцы-Падольскім, з 1919 дэкан багаслоўскага факультэта, галава Укр. пед. т-ва. У ліст. 1918 удзельнічаў у паўстанні супраць гетманскага ўрада. З канца 1920 у Польшчы, інтэрніраваны ў Ланцуце, дзе ў 1921 заснаваў Нар. ун-т, быў яго рэктарам. У 1921—22 выкладаў у Крэменецкай духоўнай семінарыі. З 1922 у Чэхаславакіі, да 1928 праф. гісторыі ўкр. царквы Укр. вольнага ун-та ў Празе, Укр. педагагічнага ін-та імя М.Драгаманава і Укр. гасп. акадэміі ў Падэбрадах. Адзін з ініцыятараў стварэння ў Празе Укр. гіст.-філалагічнага т-ва (1923), яго сакратар да 1929. У 1929—35 праф. багаслоўскага факультэта Варшаўскага ун-та. Працы па гісторыі царквы ў Рэчы Паспалітай, запарожскага казацтва, Екацярынаслава, гістарыяграфіі гісторыі Украіны, архівістыцы.

Творы:

Православная церковь в Польше и Литве (по VoluminaLegum). Екатеринослав, 1908 (2 изд. Мн., 2002);

До історії Задунайської Січі // Україна. 1914. Кн. 3;

Церковна справа на Україні. Тарнів, 1921;

Церковна анатема на гетьмана Івана Мазепу // Мазепа. Варшава, 1938. Т. 2.

Літаратура:

Ульяновський В.І. В.О.Біднов // Український історичний журнал. 1992. № 10—11.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.