Артыкулы: Ваза
Ваза, Васа (швед. Vasa, польск. Waza), каралеўская дынастыя, якая правіла ў Швецыі (1523—1654) і Рэчы Паспалітай (1587—1668). Паходзіла са стараж. роду Эрыксанаў. Назва ад выявы снапа (швед. vase) на родавым гербе. Засн. Густавам І [1523—60]. Каралямі Швецыі былі яго сыны Эрык XIV [1560—68], Юхан (Ян) ІІІ [1568—92], Карл IX [1604—11, рэгент у 1599—1604], сын апошняга Густаў ІІ Адольф [1611—32], дачка апошняга Крысціна [1632—54]. Каралямі польскімі і вял. князямі літоўскімі былі абраны сын Юхана ІІІ Жыгімонт ІІІ [1587—1632, таксама кароль шведскі ў 1592—99], які ўстанавіў шведска-польскую асабістую унію (1592—99), яго сыны Уладзіслаў IV[1632—48, таксама тытулярны цар маскоўскі і ўсяе Русі ў 1610—34, тытулярны кароль шведскі ў 1632—48] і Ян ІІ Казімір [1648—68, таксама тытулярны кароль шведскі ў 1648—60].
Літаратура:
Wdowiszewski Z. Genealogia domu Wazów w Polsce // Miesięcznik heraldyczny. 1938. № 6—7;
Podhorodecki L. Wazowie w Polsce. Warszawa, 1985;
Ochmann-Staniszewska S. Dynastia Wazów w Polsce. Warszawa, 2006.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


