Артыкулы: Вайдыла

Вайдыла (Вайдыт, Вайдала, Вайніла; ?—1382), літоўскі баярын. «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» называе В. «парабкам нявольным, халопам» вял. князя літоўскага Альгерда, у якога спачатку быў пекарам, пасля расцілаў ложак і падаваў яму ваду піць. Альгерд узвысіў В., даў яму ў трыманне Ліду (В. валодаў таксама Дуброўнай). Наступны вял. князь літоўскі Ягайла яшчэ больш узвысіў В. і ў 1379 даў яму ў жонкі сваю сястру Марыю Альгердаўну (мяркуецца, што шлюб уладкавала маці Ягайлы Ульяна Аляксандраўна). В. упамінаецца ў хроніцы Віганда з Марбурга пад 1375, быў пасрэднікам пры перагаворах Ягайлы з крыжакамі, як сведка падпісаў трактаты Ягайлы з Лівонскім ордэнам 1379 і 1380. Незадаволены вял. паліт. роляй В., кн. Кейстут загадаў схапіць і павесіць яго, калі на кароткі час захапіў трон ВКЛ у Ягайлы. Калі Ягайла вярнуў сабе трон, то, помсцячы за забойства В., загадаў зняволіць Вітаўта, сына Кейстута, у Крэўскім замку.

Літаратура:

Barwiński B. Pieczęć ruska Wojdyły z r. 1380: (Przyczynek do sfragistyki litewskiej) // Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne. 1910. T. 2. № 9;

Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.