Артыкулы: Вайніловіч Рамуальд
Вайніловіч Рамуальд (7.2.1714—27.10.1763), дзеяч каталіцкай царквы. У 1729 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Вывучаў у Вільні філасофію (1732—35) і тэалогію (1738—42). Прафесар рыторыкі ў Варшаве (1743—44), этыкі ў Вільні (1747—48), філасофіі і этыкі ў Навагрудку (1748—51), прэфект школы ў Нясвіжы і місіянер ва Ужанцы (1751—52), прафесар філасофіі ў Нясвіжы (1752—55), прэфект друкарні і шпіталя ў Нясвіжы (1754—55), прафесар схаластычнай і палемічнай тэалогіі ў Полацку (1756—57) і Вільні (1757—58), дэкан філасофскага факультэта Віленскай акадэміі (1757—58), рэктар калегіума ў Менску (1758—63). Быў вядомы як прапаведнік. Выдаў кнігу «Святочныя казанні на ўвесь год» («Kazania świątecznenacałyrok», Нясвіж, 1756). Пакінуў рукапісны курс філасофіі.
Літаратура:
Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Z. 5. Wrocław; Kraków, 1959;
Plečkaitis R. Lietuvosfilosofijosistorija. T. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


