Артыкулы: Валанчус Мацеюс
Валанчус (Валанчэўскіс, Валанчэўск; Valančius, Wolonczewskis, Wołonczewski) Мацеюс [Мацей Казімір; 16(28).2.1801, в. Насрэнай Крэцінгскага пав.—17(29).5.1875], літоўскі пісьменнік, асветнік, рэлігійны дзеяч. Скончыў Віленскую гал. духоўную семінарыю (1828). З 1840 праф. Віленскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, з 1845 рэктар Варніскай духоўнай семінарыі. З 1850 жамойцкі біскуп. З мэтай умацавання каталіцтва ў літ. вёсцы праводзіў асветніцкую працу на літ. мове, арганізоўваў прыходскія школы, стварыў шырокую сетку т-ваў цвярозасці. Быў лаяльны ў адносінах да царскай улады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Літве праваслаўя, русіфікацыі насельніцтва і забароны літ. друку. Аўтар гіст. даследавання «Жамойцкае біскупства» («Žemajtiu Wiskupyste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданняў і аповесцей. Складальнік зб. «Жамойцкія прыказкі» (1867).
Творы:
Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972; польск. пер. — Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898.
Літаратура:
Motiejus Volančiusiš artiiriš toli: Straipsnių rinkinys. Vilnius, 2001.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


