Артыкулы: валоўшчына
валоўшчына, штогадовы дзярж. падатак на Валыні ў 15—пач. 16 ст. Плацілі землеўладальнікі з «валовай сахі» — зямельнага надзелу, які мог быць узараны запрэжкай валоў. У 1502 вял. князь Аляксандр з-за татарскага спусташэння вызваліў валынян ад В. на 12 гадоў, а ў 1509 вял. князь Жыгімонт Стары, пацвярджаючы абласны прывілей Валыні, скасаваў В. Падатак стаў прыватнаўладальніцкім і зліўся з інш. паборамі з валашчан.
Літаратура:
Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Том 1. С. 715—717.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


