Артыкулы: Валынскае ваяводства
Валынскаеваяводства, адм.-тэр. адзінка ВКЛ у 16 ст. і Польскага каралеўства ў 16—18 ст. Створана ў ходзе адм.-тэр. рэформы 1565—66 на аснове Валынскай зямлі. Цэнтр — г. Луцк. Складалася з Луцкага, Уладзімірскага і Крэменецкага паветаў. Першы ваявода валынскі — А.Ф.Чартарыйскі (1566—71), першыя кашталяны валынскія (луцкія) — М.Ц.Казінскі (1566—68) і А.І.Вішнявецкі (1568—72). Харугва В.в. карычневага колеру з выявай «Пагонi» (або зямельнага герба — простага белага крыжа) у белым полi. Пасля Люблінскай уніі 1569 у складзе Польскага каралеўства. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) паўд.-зах. частка Крэменецкага пав. адышла да Аўстрыі. Пасля 2-га падзелу (1793) усх. палова В.в. далучана да Рас. імперыі. У 1793 са складу В.в. вылучана Уладзімірскае ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) В.в. далучана да Рас. імперыі.
Літаратура:
Баранович А.И. Залюднення України перед Хмельниччиною: Волинське воеводство. Київ, 1931.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


