Артыкулы: Вальбрамчык Крыштоф
Вальбрамчык Крыштоф (?—пасля 1618), друкар, выдавец. Мяркуецца, што паходзіў з Вольбрама каля Кракава. У 1592 дзейнічаў у Львове. У 1594 у друкарні Віленскай акадэміі надрукаваў 3 каталіцкія кнігі: твор А.Юргевіча «Bellum quinti evangelii in quo contra larvatam harmoniam Genevensium, et fucatum consensum sendomiriensem clarissime ostenditur, nullam esse apud evangelicos nostri temporis, fidei unitatem vel certitudinem», памфлет М.Лашча «Акуляры на люстэрка хрысцiянскага набажэнства ў Польшчы» («Okulary na zwierciadło nabożeństwa chrześcijańskiego w Polsce»), твор М.Варэцкага «Брацтва імя Божага ў Вільні пры касцёле св. Духа, устаноўленае у 1590 год» («Bractwo imienia Bożego w Wilnie przy Kościele S. Ducha pastanowione roku 1590»). Пасля з’ехаў у Львоў, дзе ў 1614—15 выдаў 2 панегірыкі, і ў Замосцье, дзе ў 1617—18 кіраваў дзейнасцю друкарні Замойскай акадэміі. займаўся выдавецкай справай каля 2 гадоў. Надрукаваў тут каля 14 выданняў, у т.л. кнігу Э.Сікстуса «Пра цяпліцы ў шкле» (1617), 2 панегірыкі Т.Замойскаму на грэчаскай мове (1617). Далейшы лёс невядомы.
Літаратура:
Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Z. 5. Wielkie Księstwo Litewskie / Oprac. A.Kawecka-Gryczowa. Wrocław; Kraków, 1959;
Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс, 1970. С. 133.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


