Артыкулы: Валюшэвіч Томаш Дамінік
Валюшэвіч Томаш Дамінік (21.12.1747, Жамойць—1800), дзеяч каталіцкай царквы. У 1762 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. У 1771—73 вывучаў тэалогію ў Віленскай акадэміі. Канонік жамойцкі, пробашч пашвітынскі. У 1775 візітатар парафіяльных школ Адукацыйнай камісіі. Пераклаў на польскую мову творы П.Дж.Генры «Навукі дагматычныя і маральныя пра чатыры часткі катэхізіса хрысціянскага» (Вільня, 1777—79), Ф.Фелера «Катэхізіс філасофскі» (Вільня, 1784), А.М.Лігуоры «Казанні, або Гаміліі нядзельныя» (Варшава, 1783).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


