Артыкулы: Валянціна (Валянцініс) Ян Андрэй дэ

Валянціна (Валянцініс) Ян Андрэй дэ (каля 1495, Мадэна—20.2.1547), лекар, дыпламат. Паходзіў з мадэнскай шляхты. У 1515 скончыў ун-т у Ферары, пасля чаго стаў лекарам кардынала Іпаліта І д’Эстэ. У яго свіце ў 1518 прыбыў у Польшчу на заключэнне шлюбу паміж Жыгімонтам І і Бонай. У 1520 пасланы кардыналам у Польшчу як лекар каралевы Боны. Тут пасяліўся настала, аднак падтрымліваў шчыльныя кантакты з радзімай. Пасля 1522 стаў святаром. Набыў славу ўмелага лекара і заможную кліентуру. Некаторы час быў лацінскім пісарам у канцылярыі ВКЛ (1539—41). Стаў уплывовым палітыкам, якога падтрымлівала Бона. Выконваў дыпламатычныя даручэнні: у 1537 выязджаў у Ферару і Мантую у справе выдання замуж каралеўскай дачкі Ізабелы, і інш. Стаў вял. каронным сакратаром. Займаў шмат касцельных пасад, у т.л. быў віленскім канонікам (1533—39) і дэканам (1534—39), пробашчам троцкім (1533—39), канонікам кракаўскім і плоцкім. Памёр і пахаваны ў Кракаве.

Літаратура:

Pociecha W. Królowa Bona (1494—1557): Czasy i ludzie Odrodzenia. T. 1—4. Poznań, 1949—58;

Груша А.І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV—першай паловы XVIст. Мн., 2006.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.