Артыкулы: Варакаўскас (Varakauskas) Рокас
Варакаўскас (Varakauskas) Рокас (16.8.1922, в. Галінтэнай Алітускага р-на, Літва—13.10.1975), літоўскі гісторык. Канд. гіст. навук (1959). Скончыў Вільнюскі пед. ін-т (1950), дзе пасля выкладаў, дацэнт (1965). Даследаваў гісторыю Літвы 13—16 ст., дыпламатычныя сувязі ВКЛ, барацьбу літоўцаў з крыжацкай агрэсіяй. Аўтар кніг «Абарона Пілена» («Pilėnų gynimas», Вільнюс, 1960), «Гераічны Пілен» («DidvyriškiejiPilėnai», Вільнюс, 1969), «Адносіны Літвы і Лівоніі ў XIII—XVI стагоддзях» («LietuvosirLivonijossantykiaiXIII—XVIa.», Вільнюс, 1982).
Творы:
Vokiečiufeodalų agresija į Rytinį Pabaltijį irlietuvių kovasujaXIIIa. І ketvirtyje // Vilniausvalstybiniopedagoginioinstitutomokslodarbai. Vilnius, 1957. T. 3;
Lietuvių kovasuvokiškaisiaisagresoriaisMindaugovaldymolaikotarpiu (1236—1263) // Там жа. 1958. Т. 4;
LedomūšistiesKarūzu
KautynėstiesAšerade (1279 v.) // Там жа. 1963. Т. 4;
Lietuvosvalstybėssusidarymoklausimu // Там жа. 1969. Т. 10;
Lietuvosvalstybės žlugimas // Там жа. 1972. Т. 13.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


