Артыкулы: Варлаам ІІ Ванатовіч

Варлаам ІІ [свецкае Васіль Ванатовіч; каля 1680, г. Яраслаў, Галіцыя—17(28).1.1751], дзеяч праваслаўнай царквы. Вучыўся ў Кіева-Магілянскім калегіуме (1692—1700), Славяна-грэка-лацінскай акадэміі ў Маскве (1701—04). Прыняў манаства, быў обер-іераманахам у рас. флоце. З 1719 архімандрыт ЦіхвінскагаУспенскага манастыра. У 1722 прызначаны рас. ўладамі на пасаду архіепіскапа кіеўскага, галіцкага і ўсяе Малыя Расіі. Намагаўся вярнуць Кіеўскай епархіі статус мітраполіі. Ажыццяўляў вярхоўную ўладу над правасл. царквой ВКЛ. Вёў спрэчкі з-за царкоўных маёнткаў з беларускім епіскапам Сільвестрам Чацвярцінскім. Быў апанентам Феафана Пракаповіча. У 1730 выкліканы ў Маскву, дзе абвінавачаны ў паліт. нелаяльнасці да рас. урада (не адслужыў малебны з выпадку ўзыходжання на трон імператрыцы Ганны Іванаўны), пазбаўлены сана і сасланы ў Кірыла-Белазерскі манастыр. У 1741 вызвалены з вяртаннем архірэйскага сана, аднак адправіўся на спакой у Ціхвінскі манастыр, дзе прыняў схіму і памёр.

Літаратура:

Крыжановский Е. Феофан Прокопович и Варлаам Ванатович // Труды Киевской духовной академии. 1861. № 3;

Рыбаловский А. Варлаам Вонатович, архиепископ Киевский, Галицкий и Малыя России // Там жа. 1908. № 5, 7—11.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.