Артыкулы: Варшэвіцкі Станіслаў
Варшэвіцкі Станіслаў (каля 1530, Варшэвіцы, Мазовія—3.10.1591), дзеяч каталіцкай царквы. З заможнага шляхецкага роду. Брат К.Варшэвіцкага. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, у 1550—51 у Вітэнбергскім ун-це, дзе пад уплывам Ф.Меланхтана перайшоў у кальвінізм, у 1554—56 у Падуанскім ун-це. Пасля вяртання каралеўскі сакратар. Парваў з лютэранствам, пакінуў каралеўскі двор і прыняў духоўнае званне (з 1558 канонік пазнанскі і гнезненскі, архідыякан ловіцкі). Быў актыўным дзеячам контррэфармацыі, у 1567 уступіў у ордэн езуітаў. З 1570 арганізоўваў і ўзначальваў езуіцкі калегіум, а потым акадэмію ў Вільні, яе рэктар да 1578. З дыпламатычнымі місіямі ад рымскай курыі ў 1574 і 1578 выезджаў у Швецыю. Капелан каралевы Кацярыны Ягелонкі, выхавацель будучага караля польскага і вял. князя літоўскага Жыгімонта ІІІ. У 1582—90 узначальваў езуіцкі калегіум у Любліне. У 1588 удзельнічаў у пасольстве ў Малдову. Аўтар рэлігійных твораў, перакладаў. Пакінуў багатую карэспандэнцыю.
Літаратура:
Bednarski S. StanisławWarszewicki. Kraków, 1939;
Яго ж. Stanisława Warszewickiego pochodzenie, młodość, studia w Wittenberdze i Padwie // Studia z dziejów kultury polskiej. Warszawa, 1949;
Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


