Артыкулы: Абэцэдарскі (Абецадарскі) Лаўрэнцій Сямёнавіч
Абэцэдарскі (Абецадарскі) Лаўрэнцій Сямёнавіч (12.7.1916, г. Горкі Магілёўскай вобл.—6.7.1975), бел. гісторык. Д-р гіст. н., праф. (1966). Чл.—кар. АПН СССР (1968). Скончыў БДУ (1946), працаваў там выкладчыкам, заг. кафедры гісторыі СССР (1950—58), гісторыі БССР (з 1958). Вывучаў рас.-бел. адносіны ў 2-й пал. 16—17 ст., нац.-вызв. і антыфеад. барацьбу ў Беларусі ў 17 ст. Пачатковы перыяд гісторыі Беларусі разглядаў як агульны этап гісторыі стараж. Русі, асобныя факты і падзеі ацэньваў з вульгарна-сацыялагічных пазіцый. Сабраў вялікі матэрыял пра перасяленне беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у 2-й пал. 17 ст., якое не заўсёды абгрунтавана лічыў добраахвотным. Звярнуў увагу на значны бел. элемент у развіцці культуры Масквы ў 2-й пал. 17 ст. Прыхільнік унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх народаў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы. Адзін з аўтараў «Гісторыі БССР» (т. 1—2, 1954—61), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—5, 1972—75). Удзельнічаў у выданні зборніка дакументаў «Руска-беларускія сувязі».
Творы: Белорусы в Москве XVII в.: Из истории рус.-бел. связей. Мн., 1957;
Белоруссия и Россия: Очерки рус.-бел. связей второй половины XVI—XVII в. Мн., 1978.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


