Артыкулы: Агейсон (Ageison, Ageyson) Гаргоній

Агейсон (Ageison, Ageyson) Гаргоній (1604, г. Капенгаген—9.1.1665), дзеяч каталіцкай царквы. Скончыў Папскую семінарыю ў Браневе. У 1622 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1634 ксёндз. Выкладаў маральную тэалогію ў Пултуску (1638—39), філасофію ў Вільні (1640—43), схаластычную філасофію ў Браневе (1643—49) і Вільні (1649—51), кананічнае права ў Вільні (1651—55). Займаў пасады рэктара (1658—61) і прэфекта студыяў у Бранеўскім калегіуме. Аўтар прац па філасофіі «Філасофскі ўбор» («Mundus philosophicus», Вільня, 1643) і кананічнаму праву «Кананічныя высновы аб царкоўных законах» («Conclusiones canonicae de constitutionibus ecclesiasticis», Вільня, 1652).

Літаратура:

Darowski R. Gorgoniusz Ageison SJ (1604—1665), profesor w Akademii Wileńskiej // Prawo Kanoniczne. 1979. № 3—4;

Gorgonius Ageison SJ (1604—1665), Professor an der Wilnaer Akademie // Zeitschrift für Ostforschung. 1979. H. 2.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.