Артыкулы: Вейсенгоф Ян

Вейсенгоф Ян (1774, в. Анджэльмуйжэ каля Рэжыцы, Інфлянты—19.5.1848), вайсковы дзеяч ВКЛ і Польшчы. З 1789 на вайсковай службе ВКЛ у 8-м палку пяхоты ў Нясвіжы. Удзельнік абарончай вайны 1792 супраць Расіі, бітвы пад Мірам. У час паўстання 1794 ад’ютант Я.Ясінскага, прызначаны Т.Касцюшкам маёрам кавалерыі. Пасля задушэння паўстання вандраваў па Еўропе. У 1806 далучыўся да войска ген. Я.Г.Дамброўскага і ўдзельнічаў у паўстанні на зах.-польскіх землях супраць прускага панавання, у ваен. дзеяннях 1809 супраць Аўстрыі на баку Напалеона. У вайне 1812 ад’ютант ген. Ю.Заёнчака, удзельнік бітваў пад Смаленскам, Барадзіном і інш. У 1813 атрымаў ад Напалеона званне генерала брыгады. Удзельнічаў у арганізацыі арміі Каралеўства Польскага, з 1826 генерал дывізіі. У час паўстання 1830—31 камандаваў дывізіяй уланаў, браў удзел у фарміраванні Надвіслянскага легіёна, камандаваў войскамі Кракаўскага ваяв. У 1831—33 у ссылцы ў Кастраме.

Творы:

PamiętnikgenerałaJanaWeyssenhoffa. Warszawa, 1904.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.