Артыкулы: Велюс (Vėlius) Норбяртас
Велюс (Vėlius) Норбяртас (1.1.1938, в. Гульбес, Шылальскі р-н, Літва—23.6.1996), літоўскі фалькларыст, міфолаг. Д-р габілітаваны, праф. (1991). Скончыў Вільнюскі ун-т (1962). Працаваў у Ін-це літоўскай мовы і л-ры (з 1990 Ін-т літаратуры і фальклёру) АН Літвы, выкладаў у Каўнаскім ун-це (заг. кафедры этналогіі і фалькларыстыкі). Ініцыятар, арганізатар і ўдзельнік комплексных краязнаўчых экспедыцый. Запісаў каля 30 тыс. фальклёрных твораў. Ініцыятар стварэння і старшыня Рады апекі над этнічнай культурай Літвы. Аўтар прац: «Міфічнае паходжанне літоўскіх легенд» («Mitinės lietuvių sakmių būtybės», Вільнюс, 1977), «Светапогляд старажытных балтаў» («Senovės baltų pasaulėžiūra», Вільнюс, 1983), «Хтанічны свет літоўскай міфалогіі» («Chtoniškasis lietuvių mitologijos pasaulis», Вільнюс, 1987). Выдаў збор чароўных казак «Падарункі лаўмы» («Laumių dovanos», Вільнюс, 1979, англійскі пераклад — «Lithuanian mythological tales», Вільнюс, 1998), зборнікі «Літоўская міфалогія» («Lietuvių mitologija», Вільнюс, 1995—2004, т. 1—3, т. 3 — разам з Г.Бяраснявічусам), «Крыніцы балцкай рэлігіі і міфалогіі» («Baltų religijos ir mitologijos šaltiniai», Вільнюс, 1996, т. 1 «Са старажытных часоў да канца ХV ст.»; 2001, т. 2 «XVI ст.»; 2003, т. 3 «ХVІІ ст.»; 2005, т. 4 «ХVІІІ ст.»).
Літаратура:
Судник Т., Цивьян Т. Норберт Велюс (1938—1996) // Балто-славянские исследования, 1988—1996. М., 1997;
Norbertas Vėlius / Sudarė I.Seliukaitė, P.Vitkuvienė. Vilnius, 1999.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


