Артыкулы: ветэрынарыя
ветэрынарыя, галіна навукі і практычная дзейнасць па прадухіленні і лячэнні хвароб жывёл, ахове людзей ад хвароб, агульных для чалавека і жывёл. Доўгі час лячэнне хворых хатніх жывёл ажыццяўлялася ў ВКЛ нар. сродкамі. Першым друкаваным дапаможнікам па лячэнні коней стала кніга К.М.Дарагастайскага «Гіпіка, альбо Кніга пра коней» (Кракаў, 1603). У Любчанскай друкарні Пятра Кміты ў 1617 і 1627 выдадзена кніга на польскай мове «Пра догляд і навучанне коней, пры гэтым лячэнне пры хваробах коней». У 1770-х г. Ж.Э.Жылібер планаваў адкрыццё ў прадмесці Гародні Гарадніца ветэрынарнай школы, аднак гэты план рэалізаваны не быў. Жылібер даследаваў інфекцыйныя хваробы жывёл, напісаў некалькі навуковых артыкулаў па В. Хваробы жывёл даследаваў прафесар Віленскага ун-та С.Б.Юндзіл (гл. ў арт. Юндзілы).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


