Артыкулы: Агінскі Францішак Ксаверый Алойзі

Агінскі Францішак Ксаверый Алойзі (3.12.1708—22.11.1758), дзеяч каталіцкай царквы. З роду Агінскіх. Сын Марцыяна. У 1724 у Вільні ўступіў у ордэн езуітаў. З 1733 ксёндз. Прэфект студыяў у Пінску (1738—39), прапаведнік і прэфект бібліятэкі ў Менску (1739—40), прэфект студыяў і сакратар Віленскай акадэміі (1740—43), выкладчык кананічнага права ў Вільні (1744—45), рэктар калегіумаў у Віцебску (1746—49) і Менску (1749—52), прэфект касцёла ў Лукішках (1752—53), рэктар прабацыі ў Нясвіжы (1756—58). Аўтар кнігі «Касцёл св. Міхала... на Нясвіжскай гары» («Kościół S. Michała... na górze Nieświeskiej», Вільня, 1758).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.