Артыкулы: Від
Від, легендарны літоўскі князь. Рас. Васкрасенскі летапіс (артыкул «Начало государей литовских») паведамляе пад 6772 (1264), што ён быў сынам полацкага кн. Давіла Расціславіча (асоба таксама легендарная), людзі яго празвалі Воўк, у 6773 (1265), пасля смерці Міндоўга, стаў уладаром Літоўскага княства, да якога далучыў «Деревские земли много». Як элемент рэальных падзей, якія адлюстраваліся ў легендзе пра В., даследчыкі бачаць у імені В. сапсаванае імя кн. Віценя, які, магчыма, далучыў да ВКЛ Палессе.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


