Артыкулы: Віжунскі касцёл св. Георгія

Віжунскі касцёл св. Георгія. Пабудаваў у 1406 у мяст. Віжуны Вількамірскага пав. (цяпер в. Віжуонас Укмергскага р-на, Літоўская Рэспубліка) уладальнік мястэчка Крысцін Осцік. Касцёл — узведзеная ў гатычным стылі 3-нефная базіліка з 5-граннай апсідай і 2 невял. сакрысціямі па баках. Бакавыя нефы аддзелены ад галоўнага 2 радамі слупоў (па 4). Асвятляецца высокімі вокнамі (па 4 у бакавых сценах, 3 у апсідзе, 2 у сакрысціях), якія першапачаткова былі стрэльчатымі, у цяперашні час лучковыя. Скляпенні крыжовыя. Накрыты 2-схільным дахам. Апсіда звонку падтрымліваецца 2 трохступенчатымі контрфорсамі. У 16—17 ст. Віжуны належалі Кішкам і Радзівілам, што вызнавалі пратэстанцтва і перарабілі касцёл на кальвінскі збор. У 1604 тут пахаваны Крыштоф Радзівіл Пярун, а 1641 — яго сын Крыштоф. У 1667 збор гвалтам вярнулі католікі. У 1706 касцёл адрамантаваны. У 19 ст. па баках апсіды пабудаваны 2 сакрысціі. У выніку перабудовы 1891 павялічаны ў даўжыню нефы, над галоўным уваходам узведзена вежа-званіца.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.