Артыкулы: візіткі (салезіянкі)
візіткі, салезіянкі, манахіні каталіцкага манаскага ордэна Наведвання Божай Маці (лац. OrdoVisitationisBeataeMariaeVirginis, VSM). Першая суполка заснавана Францыскам дэ Сале і Жанай Францыскай дэ Шанталь у 1610 у Сабаудзіі (Італія). У 1618 рымскі папа Павел V падпарадкаваў ордэн «Правілам святога Аўгусціна». Кляштары В. карыстаюцца значнай аўтаноміяй і падначалены мясц. біскупам. В. займаліся наглядам за хворымі і выхаваннем дзяўчат. У Рэч Паспалітую В. запрасіла каралева Марыя Людвіка Ганзага ў 1654 (Варшава). У ВКЛ існаваў Віленскі кляштар візітак.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


