Артыкулы: Віленская брацкая школа

Віленская брацкая школа, вучэбная ўстанова праваслаўнага брацтва пры Віленскім Святадухаўскім манастыры. Арганізавана праваслаўнымі жахарамі Вільні ў 1584, якія дамагліся прывілеяў на адкрыццё школы ад канстанцінопальскага патрыярха Іераміі (1588) і караля Жыгімонта ІІІ (1589). Дзейнічала з 1591. Выкладаліся царк.-слав., грэчаская, лац., польская мовы. Цярпела супрацьдзеянне езуіцкай Віленскай акадэміі, студэнты якой у 1598 разграмілі В.б.ш. Росквіт школы прыйшоўся на 1590-я г., калі тут выкладалі Кірыла Транквіліён-Стаўравецкі (з 1592), Стафан Зазаній (1593—99), Лаўрэнцій Зізаній (1595—97). У пач. 17 ст. выкладалі Лявонцій Карповіч (да 1608), Мялецій Сматрыцкі. Сярод выпускнікоў школы — епіскап Іосіф Бабрыковіч (рэктар школы ў 1624—25), С.Шыцік-Заленскі, мітрапаліт Іосіф Нелюбовіч-Тукальскі. Школа рыхтавала выкладчыкаў для інш. правасл. школ ВКЛ, якія дзейнічалі пры манастырах. У 1617 для В.б.ш. пабудавана камяніца. Кароль Уладзіслаў IV у 1635 выдаў прывілей, згодна з якім з усіх правасл. школ толькі ў Віленскай і Кіеўскай брацкіх школах дазвалялася выкладаць лац. і грэчаскую мовы. В.б.ш. цесна супрацоўнічала з Віленскай брацкай друкарняй, якая выдавала ў т.л. і школьныя падручнікі, а выкладчыкі школы працавалі і ў друкрані (напрыклад, Лявонцій Карповіч быў друкаром і карэктарам). З сярэдзіны 17 ст. у сувязі з ваенымі падзеямі В.б.ш. прыйшла ў заняпад, аднак існвала да часу скасавання Святадухаўскага брацтва (1796).

Літаратура:

Смирнов Ф.К. Виленский Свято-Духов монастырь: Ист. описание. Вильно, 1888;

П-ч[Панкевич] М. Виленское Свято-Троицкое, впоследствии Свято-Духовское, братство: (Ист. очерк). Вильна, 1891;

Харлампович К. К истории западно-русского просвещения: Виленская братская школа в первые полвека ее существования. Вильна, 1897;

Яго ж. Западнорусские православные школы XVI и начала XVII века, отношение их к инославным, религиозное обучение в них и заслуги их в деле защиты православной веры и церкви. Казань, 1898;

Сцепуро Д. Виленское Св.-Духовское братство в XVII и XVIII столетиях // Тр. Киевской духовной академии. 1898. Т. 3; 1899. Т. 1—3;

Chomik P. Bractwo św. Ducha w Wilnie w XVI—XVIII wieku // «Pokazanie Cerkwie prawdziwej...»: Studia nad dziejami i kulturą Kościoła prawosławnego w Rzeczypospolitej. Białystok, 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.