Артыкулы: Віленская друкарня Зарэцкіх
ВіленскаядрукарняЗарэцкіх. Дзейнічала ў канцы 16 ст. ў Вільні. Другая, пасля Скарынаўскай, друкарня ў сталіцы ВКЛ. Уладальнікі друкарні — скарбнік ВКЛ Іван Зарэцкі і віленскі бурмістр Зіновій Зарэцкі. Вядома адна кніга В.д.З. — «Часоўнік», надрукаваны каля 1571. Кніга надрукавана ў малым фармаце (у 8-ю долю аркуша), упрыгожаны 6 застаўкамі, ініцыяламі. Некат. тытульныя лісты, ініцыялы, асобныя літары набору падобныя да скарынаўскіх.
Літаратура:
Jaroszewicz-Pieresławcew Z. Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku. Olsztyn, 2003.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне