Артыкулы: Віленская Іванаўская царква

Віленская Іванаўская царква, Віленская царква св. Іаана Багаслова. Знаходзілася ў Вільні на Пакроўская вул., каля Пакроўскай царквы. У 1511 упамінаецца ў грамаце мітрапаліта Іосіфа Солтана. У 1554 дворны падскарбі Іван Андрэевіч Солтан завяшчаў царкве дом у Вільні. У 1559 валодала зямлёй паміж цэрквамі св. Міхаіла і св. Іаана (дом на гэтым пляцы адзін мешчанін перадаў іншаму з умовай, што пазямельная плата павінна ісці, «як старадаўна бывала», святару В.І.ц.). У 1609 перададзена уніятам. У 1610, відаць, пашкоджана пажарам, аднак у 1619 мураваныя сцены царквы былі цэлыя. У 1620 царк. ўлады пратэставалі супраць захопу Гурскім царк. пляца. У 1628 шавецкі цэх прыняў рашэнне даваць царкве штогод 2 капы грошаў, поўкаменю і 3 фунты воску. У 1671 яшчэ існавалі руіны В.І.ц. і яе мураванай званіцы, але яе дзядзінец і могілкамі забудоўваўліся прыватнымі дамамі (у т.л. стаяла камяніца каноніка Пшэслаўскага — былая камяніца Гурскага, да царк. памяшкання прыбудаваны інш. муры). Пасля не ўпамінаецца.

Літаратура:

Крачковский Ю. Старая Вильна до конца XVII столетия. Вильна, 1893;

Яго ж. Православные святыни города Вильны // Тр. IX археологического съезда 1893 года. М., 1897. Т. 2;

Добрянский Ф. Старая и новая Вильна. 3 изд. Вильна, 1904.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.