Артыкулы: Віленская Міхайлаўская царква

Віленская Міхайлаўская царква, Віленская царква Міхаіла Архангела. Знаходзілася ў Вільні на рагу Вял. і Пакроўскай вуліц, каля Іванаўскай царквы. Вядома з 2-й пал. 15 ст. У 1511 упамінаецца як старажытная пры спрэчцы віленцаў з мітрапалітам. У 1522 святар Віленскай Юр’еўскай царквы Матвей запісаў у тастаменце В.М.ц. акаваны серабром крыж, номаканон, лісью шубу. У 1546 мітрапаліт Макарый рукапалажыў у В.М.ц. святара Паўла Мікалаевіча (быў настаяцелем да 1557). У 1610, відаць, згарэла ў час пажара. У 1619 ужо не існавала, яе пляц з могілкамі забудаваны шляхецкімі і мяшчанскімі дамамі. У 1620 мітрапаліт Іосіф Руцкі паклікаў у суд Вялічку за захоп царк. грунта. У 1622 мешчанін-немец Бальвер у час пабудовы дома на Вял. вуліцы, на месцы царкоўнага пляца, адкапаў шмат костак і пахаванні, пра што енералам быў складзены акт. У 1651 складзены акт, што Садоўскі засыпаў косткі ў склепе царквы. Да 1671 зніклі апошнія сляды В.М.ц., яе пляц цалкам забудаваны. У 1671 мітрапаліт Календа пачаў судовы працэс з кальвіністамі з-за зруйнаваных царк. муроў і атрымаў каралеўскі мандат на вяртанне яму В.М.ц., Пакроўскай царквы і 2 камяніц.

Літаратура:

Крачковский Ю. Старая Вильна до конца XVII столетия. Вильна, 1893;

Яго ж. Православные святыни города Вильны // Тр. IX археологического съезда 1893 года. М., 1897. Т. 2;

Добрянский Ф. Старая и новая Вильна. 3 изд. Вильна, 1904.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.