Артыкулы: Віленская мячэць

Віленская мячэць. Пабудавана мусульманамі-татарамі, паселенымі вял. князем літоўскім Вітаўтам ў прадмесці Вільні Лукішкі, відаць, у канцы 14—пач. 15 ст. Упершыню ўпамінаецца ў творы 1558 невядомага аўтара — татарына з ВКЛ «Рысале-і-Татары-Лех» («Трактат аб татарах Польшчы») у шэрагу інш. драўляных мячэцяў ВКЛ. Невядомы польскі падарожнік у 1581 адзначыў, што ў В.м. ніякіх выяў не было, падлога заслана каляровымі дыванамі. Побач з мячэццю распалагаліся татарскія могілкі. Паводле апісанняў сярэдзіны 19 ст., В.м. быў квадратны ў плане, спераду меў навес на слупах, накрыты стромкім дахам з маленькім мінарэтам па цэнтру. Пасля некалькі разоў перабудоўвалася. У пач. 20 ст. планавалася пабудаваць мураваны будынак мячэці, аднак гэта не ўдалося з-за пачатку 1-й сусветнай вайны. Пасля 2-й сусветнай вайны мячэць разбурана па загаду ўладаў. Іл. гл. ў т. 1, с. 119.

Літаратура:

KryczyńskiL. Historia meczetu w Wilnie: (Próba monografii). Warszawa, 1937;

Meczety i cmentarze Tatarów polsko-litewskich. Warszawa, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.