Артыкулы: Віленская Пятроўская царква
Віленская Пятроўская царква. Знаходзілася ў Вільні каля Острай брамы. Належала Віленскаму Троіцкаму манастыру. Пабудавана, відаць, у 1-й пал. 16 ст., пасля таго, як ў 1507 скончана ўзвядзенне гарадскога абарончага мура і Острай брамы. Ю.Ф.Крачкоўскі меркаваў, што В.П.ц. магла быць заснавана вял. княгіняй літоўскай Аленай Іванаўнай і названа ў гонар маскоўскага мітрапаліта Пятра; прызначалася яна для захоўвання цудатворнага абраза Астрабрамскай Маці Божай. Аднак, паводле сучасных даследаванняў, гэты абраз датуецца 17 ст. Да пач. 17 ст. царква прыйшла ў заняпад і скасавана. У 1701 існавалі толькі яе руіны.
Літаратура:
Крачковский Ю.Ф. Православные святыни города Вильны // Тр. IX археологического съезда 1893 года. М., 1897. Т. 2;
Добрянский Ф. Старая и новая Вильна. 3 изд. Вильна, 1904.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


