Артыкулы: Віленскі алюмнат

Віленскі алюмнат, Віленская Папская семінарыя, вучэбная ўстанова пры Віленскай акадэміі, якая рыхтавала каталіцкіх місіянераў для пратэстанцкіх і праваслаўных краін. Заснавана па ініцыятыве Антоніа Пасевіна на падставе брэве папы Рыгора ХІІІ ад 5.2.1583. Адчынены прыватна ў крас. 1583, афіцыйна — 10.7.1585. Утрымліваўся папам рымскім, які штогод адпускаў на В.а. 1200 скуда. Прызачаны ў асноўным для навучання русінаў ВКЛ і выхадцаў з Маскоўскай дзяржавы, вычыліся таксама ўраджэнцы Швецыі, Фінляндыі, Даніі, Англіі, Германіі. У 1622 падпарадкавана Кангрэгацыі прапаганды веры. Адначасова вучылася каля 20 студэнтаў. Першапачаткова навучэнцы не былі абавязаны прымаць святарства пасля сканчэння тэрміна навучання, большасць з іх заставалася ў свецкім стане. Пасля 1625 ад выпускнікоў пачалі патрабаваць абавязковага прыняцця святарства. Найбольш здольныя студэнты вывучалі філасофію і тэалогію непасрэдна ў Віленскай акадэміі. На чале В.а. стаяў рэгент. Меў уласную бібліятэку. На мяжы 16 і 17 ст. алюмнату падпарадкавана Семінарыя перакладчыкаў у Дорпаце, якая рыхтавала каталіцкую літаратуру для прыбалтыйскіх краін (дзейнічала да 1625). У 1622 В.а. падпарадкаваны Кангрэгацыі прапаганды веры. У 1651—65 із-за ваенных дзеянняў не дзейнічаў. У 1753 рымскі папа Бенядзікт XIV перарабіў яго ў школу для уніяцкага духавенства, былі вызначаны квоты месцаў для розных уніяцкіх дыяцэзій. У 1773 з-за скасавання ордэна езуітаў апека над В.а. перайшла да уніяцкага базыльянскага ордэна. В.а. працавала да 1798.

Літаратура:

Charkiewicz W. Ostatnie lata Alumnatu Papieskiego w Wilnie // Ateneum Wileńskie. 1929. R. 6. Z. 1—2;

Poplatek J. Powstanie Seminarjum Papieskiego w Wilnie (1582—1585) // Там жа;

Яго ж. Zarys dziejów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1585—1773 // Там жа. 1930. R. 7. Z. 1—2;

Яго ж. Wykaz alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1773. Там жа. 1936. R. 11;

Litwin H. Katalog alumnów seminarium papieskiego w Wilnie 1582—1798 // Przegląd Wschodni. 2003. T. 8. Z. 4(32); 2005. T. 9. Z. 2 (34);

Grickevičius A. The Seminary of Gregory XIII in Vilnius (1583—1655) // Lithuanian Historical Studies. Vilnius, 1997. T. 2.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.