Артыкулы: Віленскі Гаон

Віленскі Гаон (сапр. Эліяху бен Шламо Залман; 1720, в. Сялец, Берасцейскае ваяв.—1797), яўрэйскі рэлігійны дзеяч. Самастойна дасканала вывучыў Стары Запавет, Талмуд, равінскую л-ру, кабалу. У 1740—45 вандраваў па яўрэйскіх абшчынах Рэчы Паспалітай і Германіі і ўжо тады карыстаўся вядомасцю. З 1745 жыў у Вільні. Шануючы яго вял. духоўны аўтарытэт, у 1785 віленскі кагал прызначыў яму значнае грашовае ўтрыманне, хоць да канца жыцця ён не займаў ніякай афіцыйнай ці грамадскай пасады. В.Г. вёў аскетычны лад жыцця, аднак цікавіўся грамадскім жыццём і на ўсе важныя грамадскія пачынанні патрабавалася яго санкцыя. Цікавіўся мірскімі навукамі, вывучаў алгебру, геаметрыю, астраномію, ухваляў пераклад на іўрыт прац па прыродазнаўчных навуках. Замежных моў, аднак, В.Г. не ведаў і карыстаўся ў асноўным сярэдневяковымі яўрэйскімі творамі. Быў праціўнікам свецкай адукацыі, Асветніцтва. Выступаў за захаванне складанай сістэмы традыцыйнага іўдзейскага веравучэння і абраднасці, усіх запаветаў Торы, таму рашуча выступіў супраць узнікшага руху хасідызму, якое разглядаў як ерась. У 1772 ва ўсіх сінагогах Вільні ад яго імя хасіды былі асуджаны, а іх малітоўныя дамы зачынены, В.Г. заклікаў спальваць іх рэлігійныя творы. На кароткі час наведаў Палесціну, мяркуючы туды пераехаць на сталае жыццё. В.Г. пакінуў пасля сябе значную колькасць запісак на палях чытаных кніг, выказванні і лекцыі, запісаныя яго вучнямі. Выказваўся па ўсіх пытаннях іудаізму. Сам пісаў мала. Яму прыпісвалі аўтарства больш за 70 прац, з якіх больш за 50 былі выдадзены пасля яго смерці.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.