Артыкулы: Віленскі езуіцкі «Калегіум нобіліум»

Віленскіезуіцкі «Калегіумнобіліум» (лац. афіц. назва CollegiumNobiliumetSeminariumSzyszkovianum), элітарная сярэдняя навучальная ўстанова. Брала пачатак з заснаванага ў 1740 стольнікам лідскім Д.К.Шышкам канвікта (бурсы) пры Віленскай акадэміі для ўтрымання 7 падлеткаў з незаможнай шляхты. З прыняццем сыноў багатай шляхты канвікт у 1552 пераўтвораны А.Абрамовічам у калегіум са сваім складам выкладчыкаў і незалежнымі ад акадэміі вучэбнымі планамі, уласнай б-кай. З 1765 існаваў незалежна ад акадэміі, яго рэктар падначалены непасрэдна правінцыялу езуітаў. Вучылася каля 50 вучняў, у асноўным з багатых шляхецкіх родаў (Тышкевічаў, Агінскіх, Пузынаў, Валовічаў і інш.). У калегіуме навучалі польскай, лац., ням., франц. мовам, паэтыцы, рыторыцы, арыфметыцы, геаметрыі, трыганаметрыі, астраноміі, гісторыі, геаграфіі, музыцы, танцам, маляванню. Існаваў да 1775, калі на яго месцы Адукацыйная камісія адчыніла канвікт для сыноў незаможнай шляхты.

Літаратура:

Piechnik L. Rzyt oka na powstanie, rozwój i likwidację jezuickiego Collegium Nobilium w Wilnie // Studia z dziejów oświaty i kultury umysłowej w Polsce XVIII—XX w. Wrocław etc., 1977;

Puchowski K. Jezuickie kolegia szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodów. Studium z dziejów edukacji elit. Gdańsk, 2007.

© Валерый Пазднякоў, 2005, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.