Артыкулы: Віленскі кальвінскі збор

Віленскі кальвінскі збор. Першапачаткова збор існаваў з 1552 або 1553 пры віленскім палацы Мікалая Радзівіла Чорнага на Лукішках, праз некалькі год перанесены на вул. Замкавую, дзе для яго пабудаваны будынак побач з радзівілаўскім плацам. У гэтым зборы Радзівіл Чорны завяшчаў сябе пахаваць. У 2-й пал. 1570-х г. гэты збор зачынены Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткай. Пасля гэтага кальвіністы збіралаіся для набажэнстваў у намётах у Рыбным канцу. У 1581 Мікалай Радзівіл Руды збудаваў новы збор у Святаміхалаўскім завулку каля касцёла св. Ганны і Пакроўскай царквы (пасля насупраць яго праз завулак пабудаваны касцёл св. Міхала Арханёла кляштара бернардзінак). Пляц пад пабудову Радзівіл Руды купіў у 1576, прадаў кальвінісцкай суполцы ў 1577 за 8 тыс. злотых, што было зацверджана каралём польскім і вял. князем літоўскім Стафанам Баторыем у 1579. Мяркуючы па апісаннях, гэта быў вял. будынак з асобнай вежай-званіцай з гадзіннікам. Побач былі ўладкаваны друкарня (трымаў Даніэль Ланчыцкі), шпіталь і могілкі. У 1591 збор спалены студэнтамі Віленскай акадэміі, падбухторанымі езуітамі. Справа разглядалася судом, але пакарання вінаватых не дапусціў адміністратар Віленскай дыяцэзіі (будучы біскуп) Бенедыкт Война, за што на яго быў наложаны грашовы штраф, а пасля баніцыя (выракі, відаць, не былі выкананы). У 1611 збор разгромлены католікамі. З-за абвінавачвання ў стральбе кальвіністамі па касцёлу выракам суда ў 1640 збор разбураны. Новы збор (таксама драўляны) быў пабудаваны за гарадской сцяной, на кальвінісцкіх могілках (пазнейшая вул. Завальная). У 1682 збор разгромлены і спалены фанатыкамі-католікамі, падчас нападу былі выкінуты рэшткі памёршых з капліц. Судовы працэс над вінаватымі цягнуўся некалькі гадоў, у 1686 чацвярых з іх асудзілі на смерць (усе ўцяклі за граніцу). Пасля гэтага збор адбудаваны на старым месцы. У пач. ХІХ ст. насупраць пабудаваны мураваны будынак збора.

Літаратура:

Merczyng Н. Wilnoewangelickie // MonumentareformationisPolonicaeetLithuanicae. Ser. 1. Z. 1. 2 wyd. Wilno, 1925;

Gizbert-Studnicki W. Zarys historyczny wileńskiego kośc. ew.-ref. i jego biblioteki. Wilno, 1932;

Яго ж. Kościół ewangelicko-reformowany w Wilnie: Historja—organizacja—świątynia. Wilno, 1935;

Zwolski B. Sprawa zboru ewangelicko-reformowanego w Wilnie w latach 1639—41. Wilno, 1936;

Яго ж. Zburzenie zboru ewangelicko-reformowanego w Wilnie w r. 1682 // Ateneum Wileńskie. 1937. R. 12;

Kosman M. Protestanci i kontrreformacja: Z dzejów tolerancji w Rzeczypospolitej XVI—XVIII wieku. Wrocławetc., 1978.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.