Артыкулы: Віленскі касцёл св. Ігнація

Віленскі касцёл св. Ігнація. Пабудаваны ў 1622—47 пры езуіцкім навіцыяце (адчынены ў 1605), асвячоны ў 1647. Пашкоджаны пажарам 1737, у 1738 адбудаваны. Касцёл — 3-нефавая базіліка з 2 вежамі на гал. фасадзе. У 1738 пастаўлены мураваны алтар для нямецкага брацтва, у 1739 — алтар Маці Божай, у 1740—42 — астатнія бакавыя алтары (майстры М.Шык, Я.Грым, Ф.Прышчынскі). Гал. алтар і разныя ўпрыгожанні выкананы ў 1743—50 А.Дацратам і Прышчынскім. У 1748—50 пад кіраўніцтвам Т.Жаброўскага павышаны бакавыя капліцы і дапрацаваны алтары. Ш.Чаховіч для касцёла намаляваў абраз «Св. Ігнацій». Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 касцёл перададзены духоўнай семінарыі. У 1798 зачынены, разам з інш. пабудовамі прыстасаваны пад казармы, быў значна перароблены. Адбудаваны без веж у 1925—26. У 1985 будынак навіцыята адрэстаўрыраваны.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.