Артыкулы: Віленскі касцёл св. Рафала

Віленскі касцёл св. Рафала. Пабудаваны пры езуіцкім доме 3-й прабацыі (установа, дзе ксяндзы-езуіты адбывалі курсы духоўнасці і езуіцкага права). Дом заснаваны ў 1709, фундатарамі былі пісар земскі віленскі М.Кошчыц, ваявода віленскі К.Я.П.Сапега, польны гетман ВКЛ М.К.Радзівіл. Познабарочны касцёл Рафала, які пачалі будаваць у 1715, а асвяцілі ў 1730 і 1764, — 3-нававая базіліка з 2 вежамі на гал. фасадзе (яны ўзведзены ў 1751—52). У ім знаходзяцца абразы Ш.Чаховіча «Св. Рафал» (у гал. алтары) і «Св. Станіслаў Костка» (у бакавым алтары). Пасля скасавання ордэна езуітаў (1772) касцёл піярскі, з 1791 парафіяльны. Мураваны будынак дома пабудаваны ў 1730—36, у 1775 перададзены піярам, якія ў 1799 прадалі комплекс уладам. У ім размяшчаліся склады, казармы. У 1869 касцёл вернуты вернікам.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.