Артыкулы: Віленскі касцёл св. Стафана

Віленскі касцёл св. Стафана. Заснаваны ў 1600 у Вільні езуітам Шыманам Высоцкім на тагачаснай гарадской ускраіне (цяпер вул. Чыгуначная). Пабудаваны ў 1600—12 у стылі ранняга барока. Меў незвычайны план, які прадугледжваў, апроч галоўнага нефа, толькі адзін бакавы — палуднёвы. Інтэр’еры і фасады сціпла дэкараваны. Пры касцёле існавалі кляштар, шпіталь св. Лазара. У 1715 касцёл і кляштар перайшоў да ордэна рахітаў, у 1752 — да ордэна марыявітак. У 1794 пацярпеў пад час абстрэлу Вільні рас. войскамі. У 1801—06 праведзены аднаўленчыя працы пад кіраўніцтвам архітэктара Пьетра Росі. Кляштар зачынены ў 1864, касцёл — пасля 2-й сусветнай вайны. У 1975—76 фасады касцёла адрэстаўраваны. На могілках пры касцёле быў пахаваны архітэктар Лаўрын Гуцэвіч (на сцяне касцёла ў яго гонар устаноўлена дошка).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.