Артыкулы: Віленскі кляштар кармелітак босых
Віленскі кляштар кармелітак босых. Заснаваны ў Вільні ў 1638 падканцлерам ВКЛ Стафанам Казімірам Пацам. Пры кляштары ў стылі барока пабудаваны касцёл св. Юзафа Абручніка. Меў крыжовы план, багата дэкарыраваныя фасады, увенчаны невял. вежай. Уваход быў акцэнтаваны полукалонамі, злучанымі лучковым гзымсам, над ім размяшчаўся фігурны шчыт з пілястрамі, гзымсамі і валютамі. Бакавыя фасады былі аздоблены пілястрамі. Касцёл разабраны па загаду рас. уладаў у 1877, і на гэтым месцы разбіта гандлёвая плошча.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


