Артыкулы: Віленскі лютэранскі збор
Віленскі лютэранскі збор. Пабудаваны ў 1555 у Вільні на Нямецкай вул. з дрэва. Згарэў у 1655 у час заняцця Вільні рас. войскамі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1662 адбудаваны як мураваны. Згарэў у 1737. Адноўлены ў 1737—44 паводле праекта Яна Крыштофа Глаўбіца. Храм зальнага тыпу, аднанефны. Фасады збора дэкарыраваны сціпла, франтоны ўтвораны выгнутымі і ламанымі лініямі, маюць валюты. Быў упрыгожаны барокавым алтаром 1624, падараваным віленскім бурмістрам Якубам Гібелем, разнымі лаўкамі работы віленскіх майстроў. У 18 ст. пастаўлены ракайльны алтар паводле праекту Глаўбіца, амвон і хоры, упрыгожаныя ляпнінай. У 19 ст. да збора прыбудавана масіўная званіца. Іл. гл. ў т. 1, с. 443.
Літаратура:
Adamowicz A.F. Kościoł augsburski w Wilnie. Wilno, 1855;
Merczyng Н. Wilnoewangelickie // MonumentareformationisPolonicaeetLithuanicae. Ser. 1. Z. 1. 2 wyd. Wilno, 1925;
Kosman M. Protestanci i kontrreformacja: Z dzejów tolerancji w Rzeczypospolitej XVI—XVIII wieku. Wrocławetc., 1978.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


