Артыкулы: Віленскі палац Радзівілаў на Пушкарні
Віленскі палац Радзівілаў на Пушкарні. Пабудаваны, відаць, у 1-й пал. 16 ст. гетманам ВКЛ Юрыем Радзівілам, пасля належаў яго сыну Мікалаю Радзівілу Рудому. Размяшчаўся на На ПнЗ ад Ніжняга замка Вільні, на маляўнічым беразе Віліі. Фасады 3-павярховага рэнесанснага палаца былі багаты ўпрыгожаны. На вышыню да 2-га паверха падымаліся паўкалоны іанічнага ордэру. Паміж іх размяшчаліся вокны, на 1-м паверсе квадратныя, на 2-м — стрэльчатыя. 3-ці паверх упрыгожаны аркадай з паўкруглых арак. Да паўн.-зах. рога палаца прымыкала круглая вежа з адкосам у ніжняй частцы, што мела круглыя і паўцыркульныя байніцы. Палац з разам з гаспадарчымі пабудовамі ўтвараў комплекс, абведзены мураванай сцяной з брамай, 2 круглымі і квадратнай вежай. Пазней у складзе комплексу пабудаваны палац Барбары Радзівіл. Комплекс не захаваўся да нашага часу, вядомы паводле выявы на медалі 1626, планаў 18 ст., малюнкаў сярэдзіны 19 ст.
Літаратура:
Lietuvos architektūros istorija. T. 1. Vilnius, 1987.P. 229—231.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


