Артыкулы: Віленскі палац Слушкаў

Віленскі палац Слушкаў. Пабудаваны полацкім ваяводай Дамінікам Слушкам у 1690—94 у Вільні на беразе р. Вілія на штучным паўвостраве. Пры будаўніцтве частка рэчышча была засыпана грунтам з Антокальскага пагорка. Трохпавярховы, квадратны ў плане палац меў рызаліты на ўсіх вуглах, якія нагадвалі замкавыя вежы. Быў упрыгожаны лепкай і роспісам, як мяркуецца, аўтарства Мікельанджэла Палоні і Яна Пятра Перці. У аздабленні інтэр’ераў быў выкарстаны італьянскі мармур. Уваход на дзядзінец быў праз барочную браму (цяпер замуравана). Фасады палаца ўпрыгожаны лепкай, раскрапаваны пілястрамі іанічнага ордэру. Палац быў абкружаны вял. італьняскім паркам з канламі і сажалкамі, ля берага Віліі была пабудавана капліца з домам для святара. У 1-й пал. палац перайшоў ва ўласнасць Патоцкіх і Пузынаў, у 1756 — віленскіх піяроў, якія ўладкавалі там калегіум, у 1766 — Міхала Казіміра Агінскага. У пач. 19 ст. ў палацы ўладкаваны тартак і бровар. З 1830-х г. у будынку размяшчаліся казармы, склады, шпіталь, турма, былі надбудаваны 4-і і 5-ы паверхі. Унутраная планіроўка і інтэр’еры не захаваліся.

Літаратура:

ŁopacińskiE. PałacSłuszków // Wilno: Kwartalnik poświęcony sprawom miasta Wilna. 1939. № 1;

Małachowicz E. Wilno: Dzieje. Architektura. Cmentarze. Wrocław, 1991. S. 127;

Lietuvos architektūros istorija. T. 2. Vilnius, 1994.P. 171—172.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.