Артыкулы: Віленскі піярскі «Калегіум нобіліум»

Віленскіпіярскі «Калегіумнобіліум», элітарная сярэдняя навучальная ўстанова ў Вільні. Адчыніў у 1738 ордэн піяраў для дзяцей шляхты. Ініцыятарам стварэння быў С.Канарскі, які напісаў для калегіума правілы на ўзор статута «Калегіум назарэнум» у Рыме. З-за фінансавых цяжкасцей, адсутнасці падтрымкі з боку магнатаў, недахопу кваліфікаваных выкладчыкаў праз некалькі год зачынены. Зноў адчынены у 1756 па ініцыятыве М.Догеля, які стаў яго рэктарам. Пры калегіуме існаваў канвікт (інтэрнат). Выкладаліся ў асноўным свецкія дысцыпліны.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.