Артыкулы: Віленскі сабор 1546

Віленскі сабор 1546, сабор духавенства праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі ў Вільні. Скліканы мітрапалітам Макарыем ІІ па ініцыятыве караля польскага і вял. князя літоўскага Жыгімонта І Старога. Захаваўся ліст Жыгімонта І ад 13.2.1546, у якім ён адзначае, што даведаўся ад многіх князёў і паноў аб «беспарадках і няспраўнасцях, якія здзяйсняюцца паміж вашым духавенствам грэцкага закона, таксама паміж князямі і панамі і простымі людзьмі ў вашым законе, а асабліва паміж усімі ўладыкамі, як на Валыні: паміж імі адбываюцца вялікія аблуды і распушчанасць насуперак правілам святых айцоў і справядлівасці, а ты, іх старэйшы пастыр, не жадаеш таго ведаваць і праследаваць». Для выпраўлення становішча Жыгімонт І загадаў мітрапаліту склікаць сабор у Вільні на дзень Узнясення Гасподняга, запрасіць на яго ўсіх правасл. епіскапаў і архімандрытаў і «разважыўшы з імі аб усім тым неўладкаванні вашага закона, учыніў, па правілах святых айцоў, належную пастанову, як караць вінаватых і зацвердзіць парадак у вашым законе». Гаспадар адзначыў: «А мы ва ўсіх тых справах жадаем дапамагаць тваёй міласці, каб у нашай дзяржаве не было паміж хрысціянамі ніякай аблуды і неўладкавання, якое пачалося і адбываецца цяпер». Інфармацыя аб ходзе сабора не захавалася, аднак навукоўцы не сумняваюцца ў факце яго правядзення. У любым выпаку, прынятыя на саборы меры па паляпшэнні становішча ўнутры правасл. царквы ВКЛ кардынальным чынам не змянілі становішча.

Літаратура:

Акты, относящиеся к истории Западной России. СПб., 1848. Т. 3. С. 3.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.