Артыкулы: Віленскі сінод 1520
Віленскі сінод 1520, 1-ы сінод Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Скліканы біскупам Янам з князёў літоўскіх. Адбыўся ў Віленскім кафедральным касцёле св. Станіслава ў канцы 1520 (або, магчыма, у студз. 1521). Невядома, якія пытанні абмяркоўваў і якія пастановы прыняў. Удзельнічаў папскі легат Захарыус Ферэры з Вічэнты, які прамовіў казанне. Пра сінод вядома толькі з дэкрэта, які легат выдаў падчас набажэнства ў Віленскім касцёле св. Бернардзіна 2.2.1521.
Літаратура:
Fijałek J. Pierwszy synod diecezji wileńskiej w katedrze św. Stanisława 1520/21 // Kwartalnik Teologiczny Wileński. 1923—1924. Rok 1—2;
Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


