Артыкулы: Віленскі сінод 1555
Віленскі сінод 1555, сінод Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Скліканы біскупам Паўлам Гальшанскім 4—6 лют. ў Віленскім кафедральным саборы. Па просьбе Гальшанскага, які быў смяротна хворым, старшынстваваў на сінодзе біскуп жамойцкі і прэлат віленскі Вацлаў Вярбіцкі. Гал. пытаннямі, якія разглядаў сінод, былі адносіны паміж духоўнымі асобамі; пакаранне вінаватых духоўных; падаткі, накладзеныя на духавенства на сойме для вядзення вайны з Расіяй (гл. Інфлянцкая вайна 1558—82). Сінод пагадзіўся на падатак, але пастанавіў прасіць караля пра апеку і абарону ад дамаганняў на духоўныя маёнткі. Былі прадпісаны малітвы і пасты для даравання міласэрнасці Божай (гэтае рашэнне было скіравана супраць пратэстанцкай дактрыны), забараніў хаваць ерэтыкоў (пратэстантаў) пры касцёлах. Былі заслуханы пастановы Віленскага сінода 1546, некаторыя з іх яшчэ раз ухвалены, зацвярджэнне іншых адкладзены да выздараўлення біскупа і правядзення правінцыяльнага сінода Гнезненскай мітраполіі.
Літаратура:
Przyałgowski W. Żywoty biskupów wileńskich. T. 2. Petersburg, 1860;
Kurczewski J. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Wilno, 1908;
Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


