Артыкулы: Віленскі сінод 1635

Віленскі сінод 1635, сінод Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Скліканы біскупам Абрагамам Войнам 24 чэрв. ў Вільні. Абмяркаваў праблемы касцельнай дзесяціны і нерухомасці. Згодна з булай рымскага папы Урбана VІІІ ад 25.11.1634 касцельную дзесяціну натурай трэба было замяніць на грошы. Сінод з гэтым пагадзіўся, даручыўшы плябанам скласці адпаведныя дамовы з калятарамі касцёлаў. Варшаўскі сойм 1635 прыняў закон, які дазваляў фундушы і запісы на карысць касцёла ад прыватных асоб толькі з дазволу сойма. Біскуп абавязаў ксяндзоў, каб у выпадку з’яўлення магнацкага фундуша або тастамента на касцёл яго хутчэй бы дасылалі яму, каб ён мог зацвердзіць дакумент у караля і на сойме; сінод пэўнай пастановы па гэтым пытанні не прыняў. Пастаноўлена не аддаваць касцельных маёнткаў у арэнду свецкім асобам, а лясоў — яўрэям; каб капланы не трымалі некалькіх парафій адразу, прадастаўлялі вікарыям належную аплату, рэгулярна служылі мшу. Тэксты ўхвал сінода невядомы.

Літаратура:

PrzyałgowskiW. Żywotybiskupówwileńskich. T. 2. Petersburg, 1860;

Kurczewski J. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Wilno, 1908;

Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.